У траўні колькасць беспрацоўных у Польшчу павялічылася на 46 тысяч. Пра гэта ў Першай праграме грамадскага Польскага радыё паведаміла намеснік міністра па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Аліна Новак (Alina Nowak).
Віцэ-міністр падкрэсліла, што рост беспрацоўя ў траўні быў меншым, чым у красавіку.
Гэта пацвярджае эфектыўнасць дзеянняў, прынятых урадам у рамках антыкрызіснага шчыта. Задавальняе таксама факт, што павялічваецца колькасць месцаў працы. Калі параўнаць дадзеныя за месяцы красавік і травень, то бачна, што дзякуючы „размарожванню” эканомікі ў траўні павялічылася колькасць прапаноў працы.
Аліна Новак адзначыла, што ў бліжэйшыя гады паляпшэнню сітуацыі на рынку працы будуць спрыяць такія інвестыцыі, як будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта.
аз