Mіністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) адкрыў польска-амерыканскія вучэнні Defender - Europe 20 Plus. У шырокамаштабных вучэннях агулам прыме ўдзел 37 тыс. ваеннаслужачых, у тым ліку 3 тыс. з Польшчы.
Марыюш Блашчак падкрэсліў, што эпідэмія каранавіруса змяніла планы вучэнняў, але не паўплывала на баявую гатоўнасць жаўнераў.
Самае важнае, што мы здолелі адаптавацца да новай рэчаіснасці, а польская армія нават на момант не страціла сваёй боегатоўнасці. У сваю чаргу прысутнасць войскаў ЗША ў Польшчы, гэта доказ вялікага даверу з боку нашага амерыканскага партнёра.
Сярод удзельнікаў вучэнняў найбольшую колькасць будуць складаць амерыканцы – 20 тыс. ваеннаслужачых. Да гэтага трэба дадаць 9 тыс. амерыканскіх марскіх пехацінцаў, якія пастаянна дыслакуюцца ў Еўропе. У вучэннях прымаюць удзел не толькі краіны НАТА, але і дзяржавы, якія цесна суцпрацоўнічаюць з пактам, напрыклад, Грузія.
Defender Europe 2020 пройдуць на 12 вайсковых аб’ектах у Польшчы, а таксама на тэрыторыі Грузіі, Бельгіі, Чэхіі, трох краін Балтыі, Германіі, Італіі і Нідэрландаў.
Асноўная задача манеўраў – павышэнне боегатоўнасці і прапрацоўка рэагавання ў выпадку ўзнікнення крызіснай сітуацыі. Сілы НАТА і перш за ўсё ЗША хочуць таксама праверыць, колькі часу займае перакідка амерыканскіх войск у Еўропу ў выпадку магчымага абвастрэння геапалітычнай сітуацыі.
аз