Бюджэтная авіякампанія Wizz Air абвясціла, што прыпыняе ўсе рэйсы ў польскай сетцы маршрутаў да 14 чэрвеня. Гэта звязана з міжнароднымі абмежаваннямі, уведзенымі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса.
Пасажырам, якія браніравалі месцы на прыпыненыя рэйсы на старонцы авіяперавозчыка (wizzair.com) або праз мабільнае прыкладанне, будуць паведамляць пра далейшыя крокі пры дапамозе электронных сродкаў.
Пасажыры змогуць атрымаць на рахунак кліента 120 працэнтаў першапачатковага кошту білета для выкарыстання на паслугі авіякампаніі, рэалізаваныя цягам бліжэйшых 24 месяцаў.
Яны таксама могуць выбраць вяртанне 100 адсоткаў кошту білету. Пра спосабы вяртання авіяперавозчык паведамяць па электроннай пошце.
Пасажыры, якія браніравалі білеты праз агенцтва, у тым ліку і ў турыстычнае, павінны звязацца з кампаніяй, дзе яны набылі квіткі.
аз