Беларуская Служба

Прэм'ер прадставіў у Сейме новы інвестыцыйны план ураду

04.06.2020 14:45
Паводле кіраўніка ўрада, дзяржаўныя інвестыцыі будуць ахопліваць як кампаніі, так і органы мясцовага самакіравання.
-    .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Сейме. PAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў у Сейме праект новага інвестыцыйнага плану ўраду, які павінен дапамагчы Польшчы пераадолець крызіс, выкліканы эпідэміяй каранавіруса.

Паводле кіраўніка ўрада, дзяржаўныя інвестыцыі будуць ахопліваць як кампаніі, так і органы мясцовага самакіравання.

Матэвуш  Маравецкі адзначыў, што на інвестыцыйны план, які быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды, будуць выдзеленыя амаль 300 мільярдаў злотых з бюджэту Еўрасаюза.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што буйныя інвестыцыі, такія як Цэнтральнай камунікацыйны  порт, перакопу праз Балтыйскую касу, тунэль у Свінауйсьці альбо развіццё партоў у Гданьску і Гдыні, павінны прыцягнуць замежныя кампаніі ў Польшчу і дапамагчы ў развіцці гандлю і экспарту.

Прэм'ер-міністр Маравецкі дадаў, што згодна з ранейшай заявай прэзідэнта, усе муніцыпалітэты ў Польшчы атрымаюць доступ да Фонду дзяржаўных інвестыцый. Гэта дапаможа ім выкарыстоўваць сродкі ЕС для мясцовых інвестыцый.

аз