Ніжняя палата парламенту Польшчы прагаласавала за вотум даверу для ўрада Матэвуша Маравецкага. «За» прагаласавала 235 дэпутатаў, «супраць» -219 дэпутатаў, а двое ўстрымаліся ад голасу.
Нагадаем, у чацвер, 4 чэрвеня прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуўся ў Сейм з просьбай выказаць яго ўраду вотум даверу. Абгрунтоўваючы свой запыт, Маравецкі сказаў, што ў актуальнай сітуацыі Польшчы патрэбныя адзінства паміж выканаўчай і заканадаўчай уладай, паміж Сеймам і Сенатам, паміж прэзідэнтам, урадам і органамі мясцовага самакіравання.
Як адзначыў кіраўнік польскага ўрада, галасаванне па даверу ўраду – гэта ідэя прэзідэнта Анджэя Дуды, які хоча спыніць палітычнай сваркі паміж кіроўнай партыяй і апазіцыяй.
IAR/эж