Беларуская Служба

У бліжэйшыя дні Польшча прыме рашэнне аб адкрыцці межаў

08.06.2020 14:55
На днях еўрасупольнасць прадоўжыла закрыццё межаў мінімум да 1 ліпеня.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Twitter/Straz_Graniczna

У бліжэйшыя дні Польшча прыме рашэнне аб адкрыцці межаў, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі краіны Мар'юш Каміньскі. Рашэнне будзе прынятае пасля кансультацый з Галоўным санітарным інспектарам Польшчы і Міністэрствам аховы здароўя, а таксама пасля аналіза эпідэміялагічнай сітуацыі ў Польшчы, краінах Еўропы і на свеце.

Актуальна Польшча вядзе перамовы пра адкрыццё межаў з Літвой. Калі перасячэнне граніцы будзе дазволеная, то гэта дэ-факта будзе азначаць адкрыццё межаў з усімі краінамі Балтыі, таму што Літва, Латвія і Эстонія адкрылі свае межы нейкі час таму.

Рашэнне аб адкрыцці знешніх граніц Еўрасаюза будзе прымацца ў Бруселі. На днях еўрасупольнасць прадоўжыла закрыццё межаў мінімум да 1 ліпеня.

вс

на фота: супрацоўнікі Памежнай службы і паліцыі Польшчы падчас працы