У Польшчы зарэгістравана 205 новых выпадкаў Sars-Cov-2, з якіх палова – 126 – выяўлены ў супрацоўнікаў сілезскіх шахтаў. Колькасць смяротных ахвяр Covid-19 у Польшчы ўзрасла да 1172 чалавек, а носьбітаў віруса да 27 365.
Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч, паведаміў, што ў Сілезскім ваяводстве было праведзена 160 тысяч тэстаў на наяўнасць у арганізме Sars-Cov-2, адпаведны аналіз здалі 60 тысяч шахцёраў і членаў іх сем'яў:
-Агулам па краіне, апроч Сілезіі, мы не натуем павелічэння колькасці новых выпадкаў заражэння. Паказнік перадачы віруса ніжэй за адзін, што дазваляе нам здымаць чарговыя абмежаванні.
Праз успышку эпідэміі ў 12 шахтах Сілезіі з 9 чэрвеня часова спыняецца здабыча вугалю. Шахцёры ў перыяд прастою атрымаюць 100% зарплаты.
IAR/эж