Беларуская Служба

Больш за 2 млрд еўра Варшава выдзеліць на «зялёную» энергетыку

09.06.2020 12:39
 Сродкі будуць паступаць як з унутраных крыніц, так і з бюджэту Еўрапейскага Звязу, а таксама з нарвежскіх грантаў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePexels/Pixabay

Польшча сёлета выдзеліць каля 10 млрд злотых (2,25 млрд еўра) на падтрымку розных праектаў "зялёнай" энергетыкі.

Гэтыя грошы пойдуць на прыярытэтныя напрамкі, уключаючы экалагічны транспарт, назапашванне вады, энергаэфектыўнасць і фотаэлектрыку, заявіў у аўторак польскі міністр па пытаннях клімату Міхал Куртыка.

Палітык дадаў, што сродкі будуць паступаць як з унутраных крыніц, так і з бюджэту Еўрапейскага Звязу, а таксама з нарвежскіх грантаў.

«Эпідэмія каранавіруса патрабуе ад нас пошуку шляхоў стымулявання эканомікі», – удакладніў міністр Куртыка. У той жа час мы хочам, каб аднаўленне эканомікі азначала новыя шляхі развіцця – зялёны рост«, – дадаў ён.

Прэзідэнт і прэм'ер-міністр Польшчы напрыканцы траўня заклікалі актывізаваць інвестыцыі ў Еўропу, каб стымуляваць эканоміку і дапамагчы ёй аднавіцца пасля эпідэміі каранавіруса.

PAP/эж