Беларуская Служба

Вызначаны пералік замежных выбарчых участкаў на выбарах прэзідэнта Польшчы

09.06.2020 15:16
28 чэрвеня выбарчыя ўчасткі бадуць працаваць у польскіх консульствах у Брэсце ды Гродна, а таксама ў Амбасадзе Польшчы ў Мінску.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneASkwarczynski/Shutterstock

Стварэнне 169 выбарчых участкаў для галасавання за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года прадугледжвае распараджэнне міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча, апублікаванае ў аўторак, 9 чэрвеня.

У дадатку да рэгламенту, які змяшчае пералік участкаў, кіраўнік МЗС Польшчы таксама адзначыў інфармацыю аб тым, на якіх участках, у адпаведнасці з законам, будзе магчыма завочнае галасаванне (у якасці альтэрнатывы прамога галасавання), а ў якіх будзе магчыма толькі завочнае галасаванне.

Са спісу вынікае, што на 74 участках выбарцы за мяжой змогуць галасаваць толькі па пошце (у тым у ЗША, Германіі, Бельгіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Ірландыі).

Грамадзяне Польшчы, якія пражываюць у Беларусі, змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах як завочна, так і традыцыйным шляхам. 28 чэрвеня выбарчыя ўчасткі бадуць працаваць у польскіх консульствах у Брэсце ды Гродна, а таксама ў Амбасадзе Польшчы ў Мінску.

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы не зрабіла заўваг да пастановы міністра замежных спраў.

polsatnews.pl/эж