Анджэй Дуда, які змагаецца за пераабранне на пасаду прэзідэнта Польшчы, падпісаў комплекс перадвыбарчых абяцанне ў сферы сямейнай палітыкі.
Дакумент «Карта сям’і», сярод іншага ўтрымлівае абяцанне, у выпадку перамогі дзеючага прэзідэнта, узмацніць абарону дзяцей ад парнаграфіі. На цырымоніі падпісання перадвыбарчага дакументу кандыдат кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» прэзідэнт Дуда заявіў, што гэтай праблемай павінна заняцца дзяржава:
- Выкарыстанне адпаведных сродкаў блакады парнаграфічнага зместу з’яўляецца важным элементам, які павінны выкарыстоўваць бацькі. Аднак, польская дзяржава таксама павінна як мага мацней заангажавацца ды інстытуцыянальна ўзмацніць абарону дзяцей ад парнаграфіі.
Комплекс перадвыбарчых абяцанняў прэзідэнта Анджэй Дуды «Карта сям’і» прадугледжвае захаванне ўжо існуючых інструментаў фінансавай падтрымкі сям'і, у тым ліку праграмы «500+».
IAR/эж