Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рафал Тшаскоўскі заклікаў усіх кандыдатаў прыйсці на «прэзідэнцкую арэну»

10.06.2020 12:44
Прэзідэнт Анджэй Дуда пагадзіўся прыняць удзел у перадвыбарчых дэбатах, якія адбудуцца 17 чэрвеня. 
Prezydent Warszawy Rafał Trzaskowski
Prezydent Warszawy Rafał TrzaskowskiTwitter/Trzaskowski2020

Кандыдат «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду прэзідэнта Польшчы мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі звярнуўся да астатніх кандыдатаў з заклікам паўдзельнічаць у дэбатах, якія будуць паказаныя адразу некалькімі тэлеканаламі. У ходзе дэбатаў кандыдаты на вышэйшы пост у дзяржаве павінны будуць адказваць на пытанні журналістаў і самі задаваць пытанні сваім канкурэнтам.

Рафал Тшаскоўскі прапанаваў арганізаваць, як ён выказаўся, «прэзідэнцкую арэну», у якой прынялі бы ўдзел прадстаўнікі 10 вядучых СМІ Польшчы:

-Досыць ніякаватых выказванняў маіх супернікаў! Цяпер полькі і палякі маюць права даведацца пра светапогляд і меркавання ўсіх кандыдатаў. Такія дэбаты павінны адбыцца перад першым турам галасавання!

Прэзідэнцкія дэбаты плануецца павесці ў сераду, 17 чэрвеня, на польскім грамадскім тэлебачанні TVP. Дзеючы прэзідэнт Анджэй Дудуа пагадзіўся прыняць удзел у перадвыбарчых дэбатах.

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы пройдуць 28 чэрвеня.

IAR/эж