Столькі ж ёсць глыбока веруючых палякаў – вынікае з апытання CBOS на тэму рэлігійнасці палякаў на працягу апошніх 20 гадоў, піша партал niezalezna.pl.
Даследаванні паказваюць, што значная частка апытаных застаецца веруючай, хоць працэнт няверуючых сістэматычна расце. У сваю чаргу колькасць людзей глыбока веруючых застаецца сталай. З канца 90-х гадоў працэнт людзей, якія называюць сябе веруючымі, нязменна вышэйшы за 90. Падкрэсліваецца, што працэнт глыбока веруючых з 2011 году з’яўляецца стабільным і складае 8%.
У сваю чаргу павольна расце колькасць людзей, якія адносяць сябе да хутчэй ці цалкам няверуючых. У 2007 годзе чатыры чалавекі на сто лічылі сябе няверуючымі, а ў 2019 гэты працэнт быў удвая большы (8%). Звяртаецца ўвага, што рэгулярная рэлігійнай практыка была стабільная ў 1997-2007 гадах і ўтрымлівалася на ўзроўні 57-58%. У апошнія два гады гэты паказальнік упаў і складае 47%.
ав