Беларуская Служба

1 млрд долараў урад выдзеліў на падтрымку турыстычнай галіны

11.06.2020 13:50
Гэта фінансавая падтырмка ў рамках так званага «фінансавага шчыта».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.RossHelen/Shutterstock.com

12 тысяч польскіх турыстычных фірмаў дагэтуль атрымалі 4 мільярды злотых (прыкладна 1 мільярд долараў). Гэта фінансавая падтырмка ў рамках так званага «фінансавага шчыта», – паведаміў намеснік міністра развіцця Польшчы Анджэй Гут-Маставы. Палітык падкрэсліў, што турыстычная галіна, якая больш за ўсіх пацярпела ад наступстваў эпідэміі каранавіруса, карыстаецца ўсімі формамі дапамогі, прапанаванай урадам для выратавання працоўных месцаў.

Намеснік міністра развіцця Анджэй Гут-Маставы звярнуў увагу на заяву прэзідэнта Анджэя Дуды аб увядзенні спецыяльнай дапамогі, так званага турыстычнага бона, у памеры 500 злотых (больш за 110 еўра) для кожнага дзіцяці на правядзенне канікул у Польшчы.

«Гэта ўратуе працоўныя месцы, але таксама заахвоціць сем'і да адпачынку ў Польшчы і наведвання выдатных куткоў, якімі мы можам ганарыцца», – сказаў намеснік міністра развіцця.

Першыя выплаты турыстычнага бона плануюцца на апошні тыдзень ліпеня.

IAR/эж