Беларуская Служба

Мазуры сустракаюць хвалю турыстаў

12.06.2020 15:47
 Напрыклад, у «Ваўчынае логава» – сядзібу Адольфа Гітлера ў Герложы толькі цягам аднаго дня завітала больш за 1,5 тысячы турыстаў.
Giżycko, zdj. ilustracyjne
Giżycko, zdj. ilustracyjne Shutterstock/Jan Lipiński

Пасля адмены абмежаванняў, выкліканых эпідэміяй каранавіруса, Мазурскія азёры, што на паўночным усходзе Польшчы, перажываюць турыстычны бум.

Самай вялікай папулярнасцю ў турыстаў карыстаюцца асабнякі на берагах азёраў. Пражывання ў асобных хацінках дазваляе захаваць сацыяльную адлегласць.

У той жа час з захаваннем неабходнай дыстанцыі прыходзіцца няпроста ў найбольш папулярных на Мазурах месцах. Матэвуш Клімэк прадстаўнік Інфармацыйнага турыстычнага бюро ў Мікалайках сцвярджае, што турыстаў нават «за шмат»:

-Прамеда запоўнена турыстамі, усе паркінгі занятыя, рэстараны перапоўненыя. Так што доўгія выходныя праходзяць напоўніцу!

Турыстычныя славутасці таксама прымаюць наведвальнікаў. Напрыклад, у «Ваўчынае логава» – сядзібу Адольфа Гітлера ў Герложы толькі цягам аднаго дня завітала больш за 1,5 тысячы турыстаў.

IAR/эж