Гаворка ідзе пра Аб'яднанне эканамічных школ імя Вэтэраў у Любліне. Там ужо працяглы час вядуцца рамонтныя працы. Як паведамляе партал lublin112.pl, школа павінна атрымаць новы выгляд, дзякуючы рамонту ўсіх памяшканняў, замене падлог, рэстаўрацыі і захаванню архітэктурных дэталяў. Работы плануецца завершыць да восені. Агульны кошт рамонту – прыкладна 3 млн долараў.
Як паведамілі ўлады Любліна, падчас рамонту на паддашшы была выяўлена старажытная мумія, «верагодна, у свой час яе прывёз з Егіпта заснавальнік школы Аўгуст Карл Вэтэр».
lublin112.pl/эж