Беларуская Служба

Прэзідэнт адмаўляецца прымусова прымаць уцекачоў у Польшчы

13.06.2020 13:34
Прэзідэнт Дуда таксама выказаў упэўненасць у тым, што прымусова размешчаныя ў Польшчы ўцекачы, у асноўным зʼехалі бы на захад.
  .    ,  2020 .
Прэзідэнт А. Дуда падчас перадвыбарчай агітацыі, чэрвень 2020 г.PAP/Maciej Kulczyński

Анджэй Дуда не згодны з прымусовым перасяленнем у Польшчу ўцекачоў, якія ў апошнія гады патрапілі ў Еўрапейскі Звяз. Падчас XV з'езду клубаў праўрадавага выдання Gazeta Polska Анджэй Дуда заявіў, што большасць з гэтых людзей не ўцякалі ад вайны і пераследу, а іх прыбыццё ў ЕЗ было эканамічнай эміграцыяй.

Прэзідэнт Анджэй Дуда дадаў, аднак, што эмігранты, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам ЕЗ і па ўласным жаданні прыедуць у Польшчу, атрымаюць тут усю неабходную дапамогу. Аднак кіраўнік Польшчы выступае супраць пазбаўлення іх свабоды шляхам прымусовага перасялення і ўтрымання ў лагерах:

-Я не пагаджаюся на тое, каб у Польшчы будавалі закрытыя і лагеры пад вартай. У Польшчы мігрантам нічога не пагражае. Няма ніякіх падставаў, каб мы нейкім чынам дбалі пра іх бяспеку. Гэтыя лагеры патрэбныя толькі дзеля таго, каб яны не маглі перасоўвацца. Я ніколі пагаджуся з тым, каб у людзей забіраць свабоду.

Прэзідэнт Дуда таксама выказаў упэўненасць у тым, што прымусова размешчаныя ў Польшчы ўцекачы, у асноўным, зʼехалі бы на захад.

IAR/эж