За апошнія суткі ў Польшчы пацверджана 440 новых выпадкаў заражэння каранавірусам SARS-CoV-2. Больш за ўсё, 209, зафіксавана ў Сілезіі.
Сярод новых выпадкаў, 82 выяўленыя ў супрацоўнікаў шахт. Сярод шахцёраў працягваецца масавае тэставанне.
Амаль 20 тысяч палякаў знаходзяцца на каранціне або пад эпідэміялагічным наглядам.
Па ўсёй Польшчы за мінулыя суткі памерлі 15 хворых з COVID-19, у тым ліку пяцёра ў Сілезіі. Усе памерлыя мелі спадарожныя захворванні. Усяго ў Сілезіі пацверджана 10682 выпадкі заражэння вірусам SARS-CoV-2.
IAR/эж