Беларуская Служба

Улады прапануюць палякам прыкладанне для адсочвання кантактаў з каранавірусам

14.06.2020 13:01
Урад Польшчы заклікае грамадзян карыстацца бясплатным прыкладаннем для смартфона ProteGO Safe.
 .
Сотавы тэлефон.Photo: JESHOOTS-com/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Польшчы заклікае грамадзян карыстацца бясплатным прыкладаннем для смартфона ProteGO Safe. Мабільнае прыкладанне павінна палегчыць барацьбу з эпідэміяй каранавіруса, ананімна паведамляючы карыстальнікам пра кантакт з заражанай асобай без прадастаўлення асабістых дадзеных.

Прыкладанне было створанае пры супрацоўніцтве Міністэрства лічбавання, польскіх праграмістаў, кампаніяў Google і Apple, а таксама Міністэрства аховы здароўя, Галоўнай санітарнай інспекцыі і GovTech Polska.

Смартфон з уключаным блютусам і ўсталяваным прыкладаннем рэгіструе іншыя электронныя прылады, якія згаданым прыкладаннем таксама карыстаюцца. Таму, каб ProteGO Safe было эфектыўнае, павінна ім карыстацца большасць жыхароў краіны.

Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі(Łukasz Szumowski) запэўнівае, што прыкладанне поўнасцю ананімнае.

Я заахвочваю ўсіх карыстацца згаданым прыкладаннем. Толькі тады ўсе насельніцтва Польшчы зможа праверыць, ці не сустракалася з хворай асобай.

Калі карыстальнік прыкладання захварэе, то атрымае адмысловы код ад санітарнай службы. Пасля яго рэгістрацыі ананімна паведаміць усім іншым карыстальнікам прыкладання, што яны маглі заразіцца каранавірусам. Паводле стваральнікаў, прыкладанне захоўвае дадзеныя толькі ў смартфоне.

аз