Мінздароўя паведаміла пра 375 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.PAP/Andrzej Grygiel
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 375 новых выпадкаў заражэння каранавірусам і 10 чарговых смяротных ахвярах. З учорашняга дня з COVID-19 вылечыліся 122 чалавекі.
Усяго ў Польшчы да гэтага часу было пацверджана 29 392 выпадкі заражэння каранавірусам, з якіх 1 247 памерлі, а 14 226 вылечыліся.
аз