Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў донараў крыві з іх святам

14.06.2020 14:03
Канцылярыя прэзідэнта нагадвае, што ў траўні Анджэй Дуда адказаў на заклік бальніц і сам здаў кроў.
 .
Донарства крыві.Photo: kalhh/pixabay.com/CC0 Public Domain

З нагоды Сусветнага дня донара крыві прэзідэнт Анджэй Дуда звярнуўся да палякаў з просьбай аб здачы крыві. „Я заклікаю ўсіх, хто мае такую магчымасць, здаць кроў, паколькі кроў, якая ратуе жыццё, нас аб’ядноўвае”, - напісаў у Твітары кіраўнік польскай дзяржавы.

Канцылярыя прэзідэнта нагадвае, што ў траўні Анджэй Дуда адказаў на заклік бальніц і сам здаў кроў.

З нагоды свята донарам крыві падзякаваў таксама міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі. Ён падкрэсліў, што донары крыві паспяхова здалі экзамен па шчодрасці і суперажыванні ў часе барацьбы з эпідэміяй каранавіруса.

аз