«Калі надвор'е прыгожае, то ствараецца ўражанне, што эпідэмія мінула. На жаль, не мінула», – сказаў у эфіры Трэцяга каналу Польскага радыё міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі.
«Высокая тэмпература не забівае віруса, і не варта спадзявацца, што ён знікне. Вірус забівае дыстанцыя», – падкрэсліў міністр Шумоўскі і заклікаў жыхароў Польшчы ўтрымліваць дыстанцыю.
Ён зазначыў, што нягледзячы на адмену шматлікіх абмежаванняў надалей неабходна прытрымлівацца асноўных правіл часу эпідэміі: менавіта захоўваць дыстанцыю, часта мыць рукі і насіць маскі ў закрытых грамадскіх месцах і месцах масавага скаплення людзей.
вс
на фота: Лукаш Шумоўскі выступае ў Сейме Польшчы