Кошты тавараў і паслуг у маі бягучага года выраслі на 2,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і ўпалі на 0,2% у параўнанні з красавіком 2020 года, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. Калі параўноўваць сёлетні май з мінулым годам, то кошты паслуг выраслі на 7,1%, а тавараў – на 1,4%.
У параўнанні з маем 2019 года на 7,5% выраслі кошты на камунальныя паслугі і электрычнасць, на 6,2% цэны на прадукты харчавання, на 4,8% – кошты адукацыі.
У сваю чаргу ўпалі цэны на транспартныя паслугі (на 12,8%), вопратку (4,2%) і абутак (0,9%).
вс