Улады Польшчы будуць пастаянна імкнуцца да павелічэння прысутнасці войскаў НАТА ў краіне, заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што дзякуючы прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы ўмацоўваецца бяспека не толькі краіны, але і ўсяго рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Паводле яго, для Варшавы вельмі важна ўмацаванне ўсходняга флангу НАТА ў імя бяспекі краіны і рэгіёну.
Актуальна ў Польшчы дыслакуецца каля 5 тыс. салдат арміі ЗША і іншых членскіх краін Паўночнаатлантычнага пакту.
вс