Урад Польшчы плануе ўвесці дзіцячы турыстычны ваўчар коштам у 500 злотых (прыкладна 110 еўра). Адпаведны законапраект разгледзіць Сейм краіны 19 чэрвеня, паведаміў міністр дзяржаўных актываў Польшчы, віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін.
Ваўчар атрымлівала б кожнае дзіця і падлетак ва ўзросце да 18 гадоў на выкарыстанне ў турыстычных мэтах на тэрыторыі Польшчы. Мэта ўвядзення ваўчара – ажыўленне ўнутранага турыстычнага рынку, які панёс значныя страты ў выніку эпідэміі каранавіруса.
Ваўчар можна будзе выкарыстаць да канца 2021 года ў выбраных турыстычных цэнтрах і пансіянатах на тэрыторыі краіны, зазначыў віцэ-прэмʼер Сасін.
вс
на фота: Вармінска-Мазурскае паазер'е на паўночным усходзе Польшчы