Беларуская Служба

Будова першай польскай атамнай станцыі павінна распачацца ў Польшчы ў 2026 годзе

16.06.2020 08:49
Першы рэактар пачаў бы працу ў 2033 годзе.
АЭС у Філіпсбургу ў ГерманііWikimediaImages/pixabay.com/CC0

Будова першай польскай атамнай станцыі павінна распачацца ў Польшчы ў 2026 годзе – паінфармаваў міністр па справах клімату Міхал Куртыка. Першы рэактар пачаў бы працу ў 2033 годзе.

Міністр Куртыка запэўніў, што ўрад плануе пачатак будовы праз 6 гадоў:

-Першы рэактар павінен пачаць дзейнічаць у 2033 годзе, а ў 2040 у краіне павінна быць шэсць ядзерных блокаў. Мы будуем у Польшчы энергетычную сістэму з нулявымі выкідамі, а атам будзе яго важнай часткай.

Падставай з’яўляецца фінансаванне. –Мы павінны быць пэўныя, што ў нас ёсць фінансавыя фундаменты, якія, між іншым, запэўніваюць, што электрычная энергія з атама будзе канкурэнцыйнай, – дадаў міністр.

Гэта не першыя заявы пра будову атамнай станцыі ў Польшчы. Пра планы казаў папярэдні міністр Кшыштаф Тхужэўскі. Ён нават запэўніваў, што ў Польшчы будуць пабудаваныя тры АЭС на працягу 30-40 гадоў.

ав