Беларуская Служба

Польшча не будзе працягваць дамову на пастаўку газу з расійскім Газпромам

16.06.2020 12:09
Дамова, падпісаная ўрадам “Грамадзянская платформа” - Польская сялянская партыя, заканчваецца ў 2022 годзе.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта ў Польскім радыё 24 паінфармаваў упаўнаважаны ўраду па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі. Дамова, падпісаная ўрадам “Грамадзянская платформа” - Польская сялянская партыя, заканчваецца ў 2022 годзе. Пётр Наімскі падкрэсліў, што такое рашэнне вынікае з польскіх дзяржаўных і нацыянальных інтарэсаў:

-Бюджэтныя паступленні Расіі паходзяць у асноўным з продажу газу і нафты. Грошы, якія ў выніку польскага кантракту таксама ідуць у бюджэт Расіі і выкарыстоўваюцца для фінансавання ракет, якімі Расія з Калінінграду пагражае Польшчы. Варта пра гэта памятаць.

Пётр Наімскі падкрэсліў, што незалежнасць ад паставак расійскага газу палепшыць бяспеку Польшчы.