-Апошнія месяцы паказалі, на колькі важнай з’яўляецца ахова здароўя, – заявіў кандыдат у прэзідэнты ад Польскай сялянскай партыі і Кукіз’15 Уладзіслаў Касіняк-Камыш падчас выбарчай сустрэчы ў Пшчыне. Ён сцвердзіў, што некаторым здаецца, што калі няма эпідэміі, то можна ліквідаваць інфекцыйныя аддзяленні ў шпіталях. –Гэта няпраўда, – сказаў палітык і дадаў, што службу аховы здароўя трэба рэфармаваць:
-Таксама дзеля гэтага я стартую ў выбарах, бо ў мяне падрыхтаваны Пакт на карысць здароўя. Ліквідацыя запазычанасцяў шпіталёў, фінансаванне лячэння, павышэнне заробкаў, меншая бюракратыя ў службе аховы хдароўя. Гэта самыя галоўныя рэчы, якія трэба зрабіць.
Кандыдат «Польскай кааліцыі» дзякаваў працаўнікам службы аховы здароўя за барацьбу з каранавірусам. Ён зазначыў, яны павінны за гэта атрымаць дадатковыя сродкі, і дадаў, што ўжо паступіў адпаведны законапраект. «Прэмія для героя» была б дадаткам у памеры 1500 злотых (330 еўра).
ав