Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскі ўрад павялічвае выдаткі на будаўніцтва дарог

16.06.2020 17:12
Урад дадаткова выдзеліць звыш 21 мільярды злотых на Нацыянальную праграму будаўніцтва дарог.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne Szymon Mucha/Shutterstock



Больш грошай будзе прызначана на будаўніцтва хуткаснай дарогі S6 ад Кашаліна да кальцавой Трыгораду і S10 Торунь – Быдгашч.

Як падкрэсліваецца ў камюніке ўрада, рэалізацыя дарожных праектаў зʼяўляецца часткай стратэгічнага інвестыцыйнага плана, прапанаванага прэзідэнтам Анджэем Дудам.

Выдаткі на Нацыянальную праграму будаўніцтва дарог павялічацца пасля 2021 года і складуць 6,5 мільярда злотых у 2022 годзе, і 15,2 мільярды ў 2023–2025 гадах.

Павялічанае фінансаванне будзе ажыццяўляцца за кошт дзяржаўных аблігацый, пазык, узятых у Еўрапейскім інвестыцыйным банку, і сродкаў з еўрапейскіх фондаў.

ПР/юл