Урад Польшчы плануе дадаткова выдзеліць 21 млрд злотых (больш за 4 млрд 750 млн еўра) на будаўніцтва дарог.
Перш за ўсё плануецца заінвеставаць у рэканструкцыю аўтатрасы ўздоўж Балтыкі – ад горада Кашалін праз Слупск да балтыйскай агламерацыі гарадоў Гданьск, Гдыня і Сопат.
Акрамя таго, плануецца мадэрнізацыя трасы паміж гарадамі Быдгашч і Торунь, якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі Куяўска-Паморскага ваяводства.
вс