Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сейм Польшчы выказаў салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі

17.06.2020 19:35
«Звяртаемся да ўладаў у Мінску з заклікам неадкладна спыніць пераслед і вызваліць усіх арыштаваных».
Sejm RP
Sejm RPSejm RP/Twitter

У сераду, 17 чэрвеня, Камісія па замежных справах Сейму Польшчы прыняла заяву па сітуацыі ў Беларусі. У афіцыйнай пазіцыі польскія дэпутаты выказалі занепакоенасць палітычнымі рэпрэсіямі, ахвярамі якіх сталі ўдзельнікі збору подпісаў падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

«Звяртаемся да ўладаў у Мінску з заклікам неадкладна спыніць пераслед і вызваліць усіх арыштаваных. Камісія па замежных справах выражае салідарнасць з ахвярамі рэпрэсіяў, іх роднымі і блізкімі», – гаворыцца ў афіцыйнай пазіцыі Камісіі па замежных справах Сейму Польшчы.


Пазіцыя  Камісіі па замежных справах Сейму Польшчы аб сітуцыі ў Беларусі
Пазіцыя Камісіі па замежных справах Сейму Польшчы аб сітуцыі ў Беларусі

Парламентарыі звярнуліся ў Міністэрства замежных спраў Польшчы з просьбай прыняць неадкладныя захады па абароне палітвязняў. У прыватнасці ў афіцыйнай пазіцыі Камісіі сярод іншых згадваюцца палітыкі Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Павел Севярынец ды іншыя.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі запланаваны на 9 жніўня.

эж