Беларуская Служба

Напярэдадні візіту ў Белы Дом Анджэй Дуда паразмаўляе з кіраўніком НАТА

18.06.2020 12:55
Гутарка прэзідэнта Анджэй Дуды з генсекам НАТА Енсам Столтэнбергам адбудзецца ў панядзелак, 22 чэрвеня.
.   .
А. Дуда і Е. СтолтэнбергFoto: PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Белы дом пацвердзіў, што ў сераду, 24 чэрвеня, адбудзецца сустрэча ў Вашынгтоне прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа і Польшчы Анджэй Дуды. Прадметам перамоваў павінны быць, перш за ўсё, пытанні бяспекі. Дональд Трамп абвясціў аб вывадзе каля 9 тысяч амерыканскіх жаўнераў з Нямеччыны. Неафіцыйна кажуць, што частка з іх павінна быць перадыслакаюцца ў Польшчу.

Міністр у Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі паведаміў, што напярэдадні перамоваў прэзідэнтаў ЗША і Польшчы, Анджэй Дуда паразмаўляе з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Перамовы прэзідэнта Польшчы і ачольніка Альянсу запланаваны на панядзелак, 22 чэрвеня.

Прэзідэнцкі міністр асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што Анджэй Дуда стане першым госцем у Белым Доме пасля афіцыйнага паведамлення аб тым, што ЗША скарачаюць сваю вайсковую прысутнасць у ФРГ.

Кшыштаф Шчэрксі падкрэсліў, што Польшча выступае за тое, каб магчымае выкананне рашэння аб скарачэнні прысутнасці амерыканскіх войскаў у Нямеччыне не ўплывала на прыхільнасць ЗША да бяспекі саюзнікаў у Еўропе. З такім пасланнем прэзідэнт Анджэй Дуда накіроўваецца ў Вашынгтон, – заявіў Шчэрскі.

Гутарка прэзідэнта Анджэй Дуды згенсекам НАТА Енсам Столтэнбергам адбудзецца па тэлефоне.

PR24/эж