Міністр Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski) паведаміў, што рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя адносна правядзення дыстанцыйнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, то бок па пошце, будуць датычыць некалькіх муніцыпалітэтаў у розных ваяводствах Польшчы.
Міністр паясніў, што працягваюцца апошнія аналізы эпідэмічнай сітуацыі ў краіне.
-Мы бярэм пад увагу тры асноўныя справы: колькасць заражэнняў, колькасць хворых і колькасць асобаў на каранціне ў паасобных муніцыпалітэтах. Пад увагу бяруцца таксама актуальныя дадзеныя, таму свае рэкамендацыі я перадам у Дзяржаўную выбарчую камісію пасля поўдня. Гаворка ідзе дакладна пра некалькі муніцыпалітэтаў у Польшчы.
Канчатковае рашэнне аб спосабе галасавання прыме Дзяржаўная выбарчая камісія.
Увядзенне выключна дыстанцыйнага галасавання ў канкрэтным муніцыпалітэце, ці ў яго частцы прадугледжвае Закон аб прынцыпах сёлетніх выбараў. Рашэнне па гэтай справе прымае камісія, якую міністр аховы здароўя знаёміць са сваімі рэкамендацыямі.
Выбары прэзідэнта Польшчы пройдуць 28 чэрвеня. Яны будуць адбывацца як традыцыйна ў выбарчых участках, так і па пошце.
аз