Польскае радыё чацвёрты раз раздало Эканамічныя ўзнагароды. Сярод кампаній і ўстаноў, якія падтрымліваюць эканамічнае развіццё Польшчы, апынуліся, між іншым, PKN Orlen і Totalizator Sportowy.
Эканамічныя ўзнагароды Польскага радыё былі прысуджаныя ў трох намінацыях: „Пераломнае рашэнне”, „Добры менеджмент” і „Польскі дабрачынца”. Таксама былі ўручаны спецыяльныя ўзнагароды.
У катэгорыі „Пераломнае рашэнне” перамог Totalizator Sportowy. Наступныя месцы занялі Польскае агенцтва друку і кампанія Pakomet, якая належыць Групе Агенцтва прамысловага развіцця.
У катэгорыі „Польскі дабрачынца” перамог канцэрн PKN Orlen, які абагнаў PKO Bank Polski і KGHM Polska Miedź.
Рашэннем журы ў катэгорыі „Добры менеджмент” перамог Польскі фонд развіцца. Банк BGK заняў другое месца, а Група PKP - трэцяе.
Лаўрэатамі спецыяльных узнагарод сталі: кампанія Govtech Polska, Галоўная санітарная служба і Агенцтва матэрыяльных рэзерваў.
аз