Беларуская Служба

Польская прамысловасць скарацілася на 17%

19.06.2020 16:23
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя аб прамысловай вытворчасці за май.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

У параўнанні з маем мінулага году аб'ём прамысловай вытворчасці скараціўся на 17 працэнтаў, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Апублікаваныя дадзеныя лепш, чым красавіцкія, калі вытворчасць у параўнанні з мінулым годам скарацілася на 24,6%.

Павел Цымцык з DNA Markets сказаў, што дадзеныя за май адпавядаюць чаканням. «Найбольшае падзенне вытворчасці было ў такіх галінах, як вытворчасць аўтамабіляў, здабыча металаў і здабыча вугалю», – адзначыў ён.

Адмысловец падкрэсліў, што ў параўнанні з красавіком – паказнік вырас на 10,1 працэнта. «Такім чынам, бачна, што найбольшае запаволенне польскай прамысловай ужо мінула», – дадаў спецыяліст.

На яго думку, польская эканоміка і прамысловая вытворчасць могуць прыйсці ў норму ў 2-м і 3-м квартале наступнага года.

Прамысловая вытворчасць у маі знізілася ў 30 з 34 абшараў эканомікі.

ПР/юл