Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы заклікае прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах. Ведамства паведаміла, што ў кожным ваяводстве гміна памерам да 20 тыс. жыхароў з самай высокай яўкай атрымае пажарную машыну.
Па словах віцэ-міністра ўнутраных спраў Мацея Вонсіка (Maciej Wąsik), пажарныя машыны будуць перададзены добраахвотным пажарным камандам.
- Мы хацелі б, каб лакальныя грамадствы актыўна прымалі ўдзел у выбарах праз тыдзень, 28 чэрвеня. Бітва за пажарныя машыны. 16 машын, па адной на кожнае ваяводства. І тая гміна да 20 тыс. жыхароў, дзе выбарчая яўка будзе самай высокай, атрымае ад каменданта фінансавыя сродкі на пакупку машыны для гашэння пажараў.
Галоўны камендант дзяржаўнай пажарнай аховы Анджэй Бартковяк (Andrzej Bartkowiak) дадаў, што пажарныя добраахвотныя каманды сочаць за бяспекай палякаў. Паводле ягоных словаў, часта здараецца, што яны прыбываюць на месца здарэння яшчэ перад прыездам дзяржаўнай пажарнай аховы.
ІАР ПР/нг