Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда і генсакратар НАТА абмяркуюць пытанне павелічэння прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы

22.06.2020 07:36
Польскі прэзідэнт паведаміць Енсу Столтэнбергу, што дакладна плануе абмяркоўваць падчас свайго візіту ў Белым доме.
НАТАBy DOD photo by U.S. Air Force Master Sgt. Jerry Morrison - http://www.defense.gov/PhotoEssays/PhotoEssaySS.aspx?ID=1904 http://www.defense.gov/dodcmsshare/photoessay/2010-10/hires_101014-F-6655M-005a.jpg, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11785168

Прэзідэнт Анджэй Дуда будзе размаўляць па тэлефоне з генсакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Тэма размовы - пытанне павелічэння прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы. Нагадваем, размова палітыкаў адбудзецца за два дні да візіту прэзідэнта Польшчы ў Белым доме.

На мінулым тыдні кіраўнік Кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) заявіў, што перад візітам у ЗША Анджэй Дуда хоча пагаварыць з генеральным сакратаром НАТА. Польскі прэзідэнт паведаміць Енсу Столтэнбергу, што дакладна плануе абмяркоўваць падчас свайго візіту ў Белым доме.

-Прэзідэнт таксама хоча пагаварыць пра інтарэсы ўсяго НАТА. Польшча - вельмі важная краіна альянсу, таму візіт прэзідэнта ў Вашынгтоне таксама важны для супольнасці, НАТА і трансатлантычных адносін.

Год таму прэзідэнты Польшчы і ЗША падпісалі пагадненне аб павелічэнні колькасці амерыканскіх жаўнераў на тэрыторыі польскай дзяржавы на адну тысячу чалавек. З таго часу бакі абмяркоўваюць падрабязнасці гэтага пагаднення. Невядома, ці яны завершацца падчас сустрэчы ў Белым доме ў сераду.

Візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Вашынгтон адбудзецца неўзабаве пасля таго, як ЗША абвясцілі аб планах вывесці з Германіі дзевяць тысяч жаўнераў. Польскія палітыкі перакананыя, што частка з іх можа быць пераведзеная ў Польшчы.

аз