Эканамічныя інтарэсы, абарона навакольнага асяроддзя, цывілізацыйныя і энергетычныя мэты, якія стаяць перад Польшчай - гэткія тэмы, сярод іншага, будуць абмяркоўвацца падчас кліматычнага саміту TOGETAIR у Варшаве. У трохдзённым мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі ўрада, муніцыпалітэтаў і няўрадавых арганізацый.
Удзельнікі саміту будуць размаўляць падчас 11 панэляў. Іх удзельнікамі будуць, між іншым, віцэ-прэм'ер міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) і міністар марской эканомікі й рачнога флоту Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk).
Саміт TOGETAIR - гэта пляцоўка для абмену думкамі, вопытам і перадавой практыкай паміж прадстаўнікамі розных асяроддзяў. Падчас мерапрыемства будуць распрацаваны рэкамендацыі да выніковага дакладу, які павінен пазначыць кірунак развіцця польскай кліматычнай палітыкі.
Арганізатарам кліматычнага саміту TOGETAIR з'яўляюцца фонд „Чыстае паветра”, асацыяцыя „Моладзь для Польшчы” і фонд „Пазітыўныя ідэі”. Ганаровым патронам мерапрыемства з’яўляецца прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
аз