Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы ўзнікне Агульнанацыянальная база дадзеных аб польскіх прадуктах харчавання

22.06.2020 15:12
База дадзеных будзе ўтрымліваць падрабязныя дадзеныя аб вытворчасці і распаўсюдзе польскіх прадуктаў харчавання.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пачалася праца па стварэнні Агульнанацыянальнай базы дадзеных аб польскіх прадуктах харчавання. Дзякуючы ёй можна будзе праверыць гісторыю харчовага прадукту – „ад пoля да стала”.

Дырэктар дэпартамента інавацый Нацыянальнага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі Матэвуш Бальцаровіч (Mateusz Balcerowicz) паведаміў, што база дадзеных будзе ўтрымліваць падрабязныя дадзеныя аб вытворчасці і распаўсюдзе прадуктаў харчавання.

-Спажыўцы змогуць даведацца, сярод іншага, адкуль паходзіць тавар, хто і дзе яго вырабіў, пры дапамозе якіх тэхналогій і спосабаў ён вырабляўся – ці ён экaлагічны ці не, дзе яго пераaпрацоўвалі і хто дастаўляў яго ў краму.

Матэвуш Бальцаровіч дадаў, што ў цяперашні час розныя этапы вытворчасці знаходзяцца пад наглядам розных устаноў, з якіх кожная мае сваю базу дадзеных. Цяпер усе гэтыя дадзеныя можна будзе знайсці ў адным месцы.

Гэта менавіта Нацыянальны цэнтр падтрымкі сельскай гаспадаркі ініцыяваў дыскусію аб ідэі базы. Цяпер праект знаходзіцца на папярэдняй стадыі. Падрабязны план дзеянняў павінен быць распрацаваны ў гэтым годзе.

аз