Сёння мінула 100 дзён з часу абвяшчэння эпідэміі ў Польшчы, і таксама з пачатку працы над антыкрызісным планам.
На прэсавай канферэнцыі, выступіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, каб абагульніць вынікі ўрадавых антыкрызісных праграм на сённяшні дзень.
Польскі прэмʼер зазначыў, што каранавірус выклікаў крызіс, адначасова ўплываючы на попыт, прапанову і ліквіднасць кампаній, пагражаў ростам беспрацоўя.
Матэвуш Маравецкі распавёў, што ўрад выдзеліў грошы польскім кампаніям, каб яны не звальнялі людзей.
- Цягам ста дзён пасля абвяшчэння эпідэміі мы пералічылі 100 мільярдаў злотых, каб уратаваць 5 мільёнаў працоўных месцаў, – сказаў прэмʼер. Гэты выратаванне прыйшоў своечасова, таму сёння такія агенцтвы, як Bloomberg, называюць польскі антыкрызісны пакет мераў эфектыўным.
Дзякуючы падтрымцы польская эканоміка справілася з крызісам лепш, чым іншыя еўрапейскія краіны, падкрэсліў Матэвуш Маравецкі.
- Мы бачым параўнанне з іншымі краінамі« і адзначаем, што ў Іспаніі, Італіі, Велікабрытаніі, Францыі ды Бельгіі горш справіліся з пандэміяй.
Кіраўнік урада дадаў, што дзяржпадтрымка польскай эканомікі дае надзею на хуткае вяртанне да нармальнага жыцця і хуткае аднаўленне эканомікі ў Польшчы. У маі рознічныя продажы вырасла ў параўнанні з красавіком. Прадпрымальнікі лепш ацэньваюць эканамічную сітуацыю.
Па словах кіраўніка ўрада, каранавірусная эпідэмія знаходзіцца пад кантролем, хоць барацьба яшчэ не выйграна. Цяпер Польшча рыхтуецца да наступнага этапу барацьбы, каб як мага хутчэй выйсці з каранавіруса.
ПР/юл