СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain
Выбарчы камітэт прэзідэнта Анджэя Дуды абскардзіць рашэнне Акруговага суда ў Варшаве адносна заявы Рафала Тшаскоўскага (Rafał Trzaskowski). Прадстаўнік камітэта Кшыштаф Сабалеўскі(Krzysztof Sobolewski) заявіў, што ён шакаваны падыходам суда.
Акруговы суд у Варшаве адхіліў хадайніцтва выбарчага камітэта Анджэя Дуды супраць кандыдата ў прэзідэнты ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафала Траскоўскага. Заява была пададзена ў выбарчым рэжыме. Яна тычылася слоў Рафала Траскоўскага пра „мільён беспрацоўных”.
Нагадваем, на мітынгу ў Вроцлаве 14 чэрвеня кандыдат ад „Грамадзянскай кааліцыі” заявіў: „Сёння амаль мільён чалавек у Польшчы страціў працу”.
Выбарчы камітэт Анджэя Дуды палічыў згаданую заяву хлуснёй і ў пятніцу падаў скаргу ў суд.
аз