Цягам мінулай ночы Пажарная служба Польшчы атрымала больш за 2100 выклікаў, звязаных з ліквідацыяй наступства моцных навальніц, якія абрынуліся на Польшчу. Больш за ўсё выклікаў – 460 – прыйшлося на цэнтральную частку Польшчы, на Мазоўша.
Прэсавы сакратар начальніка Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Кшыштаф Батарскі паведаміў, што складаная сітуацыя назіраецца таксама на паўднёвым усходзе - у Падкарпацкім і Малапольскім ваяводствах:
-У 90% выпадкаў праца ратавальнікаў заключалася ў адкачванні вады з сутарэнняў будынкаў, якія былі падтопленыя. Таксама ратавальнікі ўзмацняюць дамбы і будуюць уздоўж рэк часовыя ахоўныя бар'еры з мяхоў з пяском.
Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы папярэджвае, што краіну чакае штармавы і дажджлівы тыдзень. Сіноптыкі паведамляюць, што добрая надворʼе вернецца ў Польшчу толькі на пачатку будучага тыдня.
IAR/эж