Беларуская Служба

У Польшчы зніжаюць цану на газ

23.06.2020 11:08
 З 1 ліпеня цэны на газ для індывідуальных спажыўцоў зніжаюцца на 10,6%.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com / 63ru78

Старшыня праўлення Польскага нафтагазавага канцэрну PGNiG Ежы Квяціньскі заявіў, што індывідуальныя спажыўцы ў цяперашні час плацяць за газ амаль на 1/5 менш, чым 5 гадоў таму. Квяціньскі нагадаў, што гэта звязана са зніжэннем коштаў на газ на сусветных рынках і з «добрым кіраваннем такімі карпарацыямі, як PGNiG».

Старшыня праўлення Польскага нафтагазавага канцэрну Ежы Квяціньскі заявіў, што з 1 ліпеня цэны на газ для індывідуальных спажыўцоў зніжаюцца на 10,6%:

-Калі паглядзім на апошнія пяць гадоў, то-бок на той час, калі за гаспадарку адказвае партыя «Права і справядлівасць», цэны на газ для індывідуальных спажыўцоў знізіліся на 18%.

Новыя тарыфы на газ будуць дзейнічаць сёлета з 1 ліпеня па 31 снежня. Змяненне датычыць толькі хатніх гаспадарак.

IAR/эж