Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы прапануе выплаты ахвярам савецкіх дэпартацыяў

23.06.2020 12:03
Закон прадугледжвае аднаразовую грашовую выплату ў памеры, прапарцыйным перыяду знаходжання ў ссылцы або дэпартацыі ў СССР.
,  10  1940 .   ,    ,   (      )
Палякі, дэпартаваныя 10 лютага 1940 г. з Тарнопальскага ваяводства, на працах у тайзе, Краснаярскі край (архіўнае фота з фондаў Інстытута нацыянальнай памяці).

У Сейм Польшчы паступіў прэзідэнцкі законапраект аб фінансавай дапамозе польскім грамадзянам, сасланым або дэпартаваным у СССР у 1939-1956 гадах.

У законапраекце падкрэсліваецца, што ранейшыя кампенсацыі, якія прадстаўляюцца польскай дзяржавай, не ахоплівалі ўсіх польскіх грамадзянаў, якія былі сасланыя ў Савецкі Саюз. Адзначаецца, што дадзеная заканадаўчая ініцыятыва стане адказам на патрабаванні гэтай групы асоб. Многія з тых хто, перажыў ссылку або дэпартацыю, прызнаюцца, што часта дажываюць свой век у вострай патрэбе.

Адпаведны закон прадугледжвае аднаразовую грашовую выплату ў памеры, прапарцыйным перыяду знаходжання ў ссылцы або дэпартацыі ў СССР. За кожны поўны месяц ссылкі дзяржава можа выплаціць 200 злотых (прыкладна 45 еўра). Аднак, дапамога не можа быць меншай за 2,4 тысячы злоты (крыху менш за 540 еўра).

Фінансавая дапамога ахвярам савецкіх дэпартацыяў будзе фінансавацца з дзяржаўнага бюджэту Польшчы. Паводле дадзеных Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб, на дадзены тып дапамогі могуць разлічваць каля 22 тысяч чалавек.

У законапраекце падлічана, што сярэдні тэрмін знаходжання польскіх грамадзянаў у дэпартацыі або ў савецкім лагеры складае 66 месяцаў. Такім чынам, сярэдні памер дапамогі на аднаго чалавека можа скласці амаль 3 тысячы еўра.

PAP/эж