Новая лінія высакахуткаснай чыгункі стане элементам сеткі транспартнага злучэння Цэнтральнага камунікацыйнага порту. Аб дэталях інвестыцыі распавёў намеснік міністра інфраструктуры і ўпаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порта Марцін Горала.
Новая чыгунка дазволіць разгрузіць існуючую лінію, а таксама павялічыць хуткасць руху цягнікоў. Цягнікі на гэтым участку павінны развіваць хуткасць да 250 кіламетраў на гадзіну. Дзякуючы гэтаму час у падарожжа з Гданьску ў Варшаву не перавысіць 1 г. 45 хв. Да аэрапорту ў Баранава, дзе паўстае Цэнтральны камунікацыйны порт, жыхары Гданьску змогуць дабрацца за паўтары гадзіны.
Паводле меркаванага плану інвестыцыі, чыгуначная складавая Цэнтральнага камунікацыйнага порту, уключаючы адрэзак чыгункі Варшава-Гданьск, павінна быць пабудаваная да 2034 года. Большая частка праекту павінна фінансавацца за кошт сродкаў Еўрапейскага Звязу.
PR/эж