Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканскі бізнес ахвотна інвестуе ў Польшчы

24.06.2020 09:02
Гэтаму, паводле экспертаў, спрыяе эканамічная стабільнасць польскай дзяржавы.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 2016 года Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю падтрымала 70 інвестыцыйных праектаў з ЗША. Кіраўнік агенцтва ў Вашынгтоне Барташ Шайда(Bartosz Szajda), заявіў, што павышанай зацікаўленасці амерыканскага бізнесу інвестыцыямі ў Польшчы спрыяе эканамічная стабільнасць польскай дзяржавы.

- Бізнес вельмі добра адрэагаваў на чарговую сустрэчу прэзідэнтаў Анджэя Дуды і Дональда Трампа. Буйныя амерыканскія інвестары патрабуюць гарантыяў стабільнасці і бяспекі ў даўжэйшай перспектыве, а Польшча, дзякуючы рашэнням, прынятым цягам апошніх гадоў, выпрацавала менавіта гэткую пазіцыю. Гэта вельмі важнае, паколькі Польшча мае шмат моцных канкурэнтаў у рэгіёне. У выпадку амаль кожнага праекту, за які змагаецца агенцтва, разглядаюцца таксама некалькі канкурэнтных прапановаў ад нашых суседзяў.

Барташ Шайда дадаў, што неацэнным саюзнікам дзейнасці Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю ў ЗША з'яўляюцца прадстаўнікі польскай дыяспары.

Нагадваем, сёння ў Вашынгтоне сустракаюцца лідары Польшчы і ЗША. Паводле Белага дома, акрамя ваенных пытанняў, размовы будуць прысвечаны пытанням гандлю, энергетыкі і бяспекі сетак электрасувязі.

аз