Сёння ў Любліне праходзіць Моладзевы форум кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”. Госцем мерапрыемства з’яўляецца старшыня партыі Яраслаў Качыньскі.
Лідар „Права і справядлівасці” разам з маладымі актывістамі і прыхільнікамі арганізацыі будзе размаўляць пра чаканні і ідэі маладога пакалення.
Намеснік прэс-сакратара ПіС Радаслаў Фогель(Jarosław Fogiel) кажа, што падчас форуму могуць узнікнуць прапановы канкрэтных рашэнняў.
Адной з мэтаў мерапрыемства з’яўляецца таксама стымуляванне маладых людзей да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.
aз