Беларуская Служба

У траўні беспрацоўе ў Польшчы склала 6 працэнтаў

24.06.2020 12:04
Колькасць беспрацоўных вырасла на 0,2 працэнта ў параўнанні з красавіком.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёг(Marlena Maląg) заявіла ў эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што эфектыўная антыкрызісная і фінансавая дапамога дзяржавы дазваляе глядзець на рынак працы ў Польшчы з аптымізмам.

Паводле ацэнак міністэрства, у траўні беспрацоўе ў Польшчы склала 6 працэнтаў.

- Гэта каля 1 мільёна 11 тысяч беспрацоўных. Калі параўнаць гэтыя дадзеныя з пачаткам года, то са студзеня колькасць беспрацоўных у краіне вырасла на 89 тысяч. У сваю чаргу з сакавіка, гэта значыць з моманту абвяшчэння стану эпідэміі каранавіруса, прыбыло каля 102 тысячы беспрацоўных.

Сёння дадзеныя аб беспрацоўі ў Польшчы прадставіла таксама Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Яны супадаюць з ацэнкамі Ведамства па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі. Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у траўні беспрацоўе ў краіне склала 6 працэнтаў у параўнанні да 5,8 працэнта ў красавіку.

аз