Беларуская Служба

Польскі ўрад адправіў сродкі аховы медыкам ва Украіне і Малдове

24.06.2020 16:50
12 грузавікоў са сродкамі індывідуальнай аховы адправіліся ва Украіну, чатыры – у Малдову.
     .
Кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Магдалена Жачкоўска.PAP/Marcin Obara

Польскі ўрад адправіў сродкі аховы ва Украіну і Малдову. Раніцай канвой з гуманітарнай дапамогай абедзвюм краінам выехаў з Варшаву.

Кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Магдалена Жачкоўска (Magdalena Rzeczkowska) заявіла, што заангажаванне польскага ўрада ў барацьбу з сусветнай эпідэміяй з'яўляецца доказам салідарнасці.

- Польскі ўрад адправіў гуманітарную дапамогу ў выглядзе сродкаў індывідуальнай аховы: пальчаткаў, медыцынскіх халатаў, абутку, масак і антысептыкаў у інфекцыйныя аддзелы бальніцаў ва Украіне і Малдове. 12 грузавікоў Пажарнай службы паехалі ва Украіну, чатыры – у Малдову.

Дзякуючы спецыяльным мытным працэдурам гуманітарны груз перасек мяжу без залішняй затрымкі. Прысутны падчас адпраўкі намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі(Paweł Jabłoński), падкрэсліў, што гэта падтрымка для сябраў.

- З гэтымі краінамі Польшча цесна супрацоўнічае ў рамках ініцыятывы „Усходняе партнёрства”. Гэта адзін з прыярытэтаў нашай замежнай палітыкі. Мы хочам, каб краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы аб’ядноўваліся ў рамках ініцыятывы і супрацоўнічалі таксама ў рамках Еўрасаюза.  

Грошы на набыццё сродкаў аховы ад барацьбы з каранавірусам таксама перадалі  польскія дзяржаўныя кампаніі, якія дзейнічаюць на ўкраінскім рынку. У дапамогу заангажаваліся, між іншым, PKO BP, Orlen, PGNiG, PZU і Polfa Tarchomin. У сваю чаргу Польскі нацыянальны фонд ахвяраваў 5 тысяч ахоўных шчытоў.

аз