Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы пачаў візіт у ЗША з ускладання кветак пад помнік Т. Касцюшку

24.06.2020 16:35
Галоўнай тэмай размовы прэзідэнтаў Польшчы і ЗША будзе павелічэнне колькасці амерыканскага кантынгенту ў Польшчы на тысячу вайскоўцаў.
  .      . , , 24  2020 .
Прэзідэнт Польшчы А. Дуда ўсклдае кветкі пад монік Т. Касцюшку, Вашынгтон, 24 чэрвеня 2020 г. PAP/Jakub Szymczuk

У сераду, 24 чэрвеня, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў свой візіт у Вашынгтон ад ускладання кветак да помніка Тадэвушу Касцюшку. Потым польскі лідар накіраваўся на перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Сустрэча праходзіць у Белым доме.

Помнік Тадэвушу Касцюшу знаходзіцца ў прылеглым да Белага дому парку. Ва ўрачыстым адкрыцці манумента ў 1910 годзе прымаў удзел прэзідэнт ЗША Уільям Говард Тафт, члены амерыканскага ўрада і тысячы амерыканцаў, а таксама польская дыяспара.

Падчас нядаўніх антырасісцкіх пратэстаў і беспарадкаў у сталіцы ЗША помнік апаганілі, але потым яго ўдалося аднавіць.

Чакаецца, што адной з галоўных тэм размовы прэзідэнтаў Польшчы і ЗША будзе павелічэнне колькасці амерыканскага кантынгенту ў Польшчы на тысячу вайскоўцаў, якія ў бліжэйшыя месяцы павінны прыбыць Польшчу.

IAR/эж