Беларуская Служба

Сярод палякаў замежжа назіраецца рэкордная цікаўнасць да выбараў

24.06.2020 20:23
Паводле дадзеных МЗС, 387 тысяч грамадзян, якія пражываюць за мяжой, выказалі жаданне прагаласаваць і гэта на 200 тысяч больш, чым пяць гадоў таму.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneASkwarczynski/Shutterstock

Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што выслала ўсе выбарчыя пакеты да грамадзян, якія возьмуць удзел у выбарах прэзідэнта за мяжой і якія абралі карэспандэнцыю форму галасавання.

Паводле дадзеных МЗС, 387 тысяч грамадзян, якія пражываюць за мяжой, выказалі жаданне прагаласаваць і гэта на 200 тысяч больш, чым пяць гадоў таму. Праз пандэмію каранавіруса, 343 тысячы выбарцаў абралі карэспандэнцыю форму галасавання.

МЗС Польшчы нагадала, што ў краінах, дзе праз эпідэмічную сітуацыю, выбары праводзяцца выключна карэспандэнцыйным шляхам, таму ў гэтых краінах выбарцы не могуць аддаць выбарчы пакета ў консульства. У міністэрстве запэўнілі, што будзе ўлічаны кожны выбарчы пакет, які паштовы аператар атрымае да 21 гадзіны, 28 чэрвеня.

PAP/эж